BE RU EN

Атрыманне грамадзянства па «карце паляка» паскораць

  • 31.03.2014, 11:13

Тэрмін атрымання польскага грамадзянства для ўладальнікаў «карты паляка» скароцяць да двух гадоў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас прэзэнтацыі справаздачы «Польская консульская служба ў 2013 годзе», піша газета Rzeczpospolita (пераклад - charter97.org).

«Мы хочам спрасціць пастаяннае пражыванне ў краіне грамадзян іншых дзяржаў з польскімі каранямі», - адзначыў міністр.

Сікорскі дадаў, што 1 траўня гэтага года ўступіць у cілу новы закон аб замежніках, які дазволіць уладальнікам «карты паляка» атрымаць сталы від на жыхарства, а ў перспектыве польскае грамадзянства.

«Мы працуем над тым, каб скараціць тэрмін атрымання грамадзянства да двух гадоў», - сказаў палітык.

У 2013 годзе было пададзена амаль 28 тысяч зваротаў аб выдачы «карты паляка» - 89% з іх у Беларусі і Украіне. У Расеі было пададзена каля 3,5 тысяч заяў, а ў Казахстане 1,6 тысячы.

Апошнія навіны