BE RU EN

Турэцкія авіялініі адмянілі ўсе рэйсы ў Крым

  • 31.03.2014, 10:29

У сувязі з абмежаваннямі, якія ўвяла Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, усе рэйсы турэцкіх авіяліній у Крым адмененыя да 17 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт авіякампаніі, перадае «Радыё Свабода».

Іншая турэцкая кампанія AtlasJet паведаміла аб прыпыненні палётаў ў Сімферопаль пакуль да 9 красавіка. Міжнародныя авіялініі Украіны адмянілі рэйсы ў Крым да 29 красавіка.

На дадзены момант у Крым здзяйсняюць палёты толькі самалёты расейскіх авіякампаній.

Адмена рэйсаў звязаная з нявызначаным статусам аэрапорта Сімферопаль і абмежаваннямі, якія ўвяла Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі. Па правілах ІКАА палёты не павінны здзяйсняцца ў рэгіёны, статус якіх не прызнаны міжнароднай супольнасцю.

Фота: Reuters

Апошнія навіны