BE RU EN

Прэм'ер Турцыі абвясціў пра перамогу на выбарах

  • 31.03.2014, 9:40

Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў пра перамогу Партыі справядлівасці і развіцця, якую ён узначальвае, па выніках рэгіянальных і мясцовых выбараў.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак, 31 сакавіка, турэцкае выданне Hurriet, піша "Корреспондент".

"Вы падтрымалі свайго прэм'ер-міністра, я бязмежна вам удзячны", - заявіў кіраўнік турэцкага ўрада, выступаючы перад прыхільнікамі партыі, якія сабраліся каля яе штаб-кватэры ў Анкары.

"77 мільёнаў чалавек павінны ведаць, што сёння нарадзілася новая Турцыя. Гэта вясельны дзень для новай Турцыі", - дадаў прэм'ер.

Раней паведамлялася, што кіруючая Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР) лідзіруе на муніцыпальных выбарах у Турцыі, падчас якіх, між тым, загінулі восем чалавек.

Апошнія навіны