BE RU EN

Сотні фанатаў «Дняпра» спявалі хіт «Ляпісаў» на матчы (Відэа)

  • 31.03.2014, 9:27

Песня беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» стала культавай ва Украіне.

30 сакавіка, падчас матчу ўкраінскай футбольнай прэм'ер-лігі паміж днепрапятроўскім «Дняпром» і кіеўскім «Дынама» (2:0) песню «Воины мира» спявала большая частка стадыёна ў Днепрапятроўску, піша «Наша Нiва».

Перамога, дарэчы, дазволіла «Дняпру» абыйсці Кіеў у турнірнай табліцы і выйсці на другое месца.

Нагадаем, больш за дзве тысячы фанатаў футбольных клубаў «Днепр» (Днепрапятроўск) і «Дынама» (Кіеў) прайшлі маршам па цэнтральным праспекце да стадыёна «Арэна-Днепр», на якім адбыўся матч. Сваю акцыю фанаты пачалі на плошчы Герояў Майдана, дзе ўшанавалі памяць «Нябеснай сотні», выканалі гімн Украіны і калонай пайшлі па цэнтры горада.

Апошнія навіны