BE RU EN

Януковіч з'явіўся ў базе вышуку МУС Украіны

  • 3.03.2014, 13:53

У адпаведным раздзеле на афіцыйным сайце МУС паказваецца, што Януковіч абвінавачваецца па арт.115 ч.2 п.1 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Дадзеныя экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, супраць якога распачатая крымінальная вытворчасць па факце арганізацыі наўмысных забойстваў падчас пратэстаў у лістападзе 2013-лютым 2014 гадоў, з'явіліся ў адкрытай інтэрнэт-базе вышуку МУС Украіны.

У адпаведным раздзеле на афіцыйным сайце МУС паказваецца, што Януковіч абвінавачваецца па арт.115 ч.2 п.1 Крымінальнага кодэкса Украіны. У графе «мера стрымання» паказана, што суд дазволіў затрыманне з мэтай прывада, піша news.liga.net.

Як паведамлялася раней, генпракурор Украіны Алег Махніцкі раней заявіў, што Украіна абвясціла Януковіча і Віталя Захарчанку ў міжнародны вышук. Вядома, што Януковіч знаходзіцца ў Расеі. У мінулую пятніцу ён даў прэс-канферэнцыю ў Растове на Доне і заявіў, што лічыць сябе законным прэзідэнтам Украіны.

26 лютага Генеральная пракуратура абвясціла аб падазрэнні Віктару Януковічу, Андрэю Клюеву, Віктару Пшонку, Віталю Захарчанку і шэрагу сілавікоў.

22 лютага Вярхоўная Рада Украіны пазбавіла Януковіча прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і прызначыла датэрміновыя выбары на 25 траўня. Абавязкі прэзідэнта выконвае спікер парламента Аляксандр Турчынаў.

Апошнія навіны