BE RU EN

«Шахцёр» перамог БАТЭ, дзякуючы аўтаголу

  • 29.03.2014, 17:56

Салігорскі клуб упершыню за восем гадоў перамог барысаўчан.

«Шахцёр» на хатняй арэне здабыў перамогу над БАТЭ - 2:0. Першы гол у матчы быў забіты пасля навеса з фланга Аляксандра Юрэвіча: Малінш злавіў мяч, аднак не зафіксаваў яго. Той стукнуўся аб калена галкіпера і заляцеў у браму. Другі гол забіў Аляксей Рыас пад канец сустрэчы, піша «Прессбол».

Матч першага тура чэмпіянату Беларусі «Шахцёр» - БАТЭ (2:0) наведалі 2500 гледачоў. Стадыён «Будаўнік», на якім праходзіла сустрэча, месціць 4200 чалавек.

Апошнія навіны