BE RU EN

Зрынуты дыктатар Туніса прысвоіў $50 мільярдаў

  • 29.03.2014, 15:39

Зрынуты ў пачатку 2011 года прэзідэнт Туніса Зін аль-Абідзін бен Алі прысвоіў 21% прыбытку прыватнага сектара на суму блізу $50 мільярдаў, паведамляецца ў справаздачы Сусветнага банка.

Згодна з дакументам бен Алі, яго сваякі і паплечнікі прысвоілі дадзеную суму, заснаваўшы сетку прадпрыемстваў у Тунісе, паведамляе «Польскае радыё».

Справаздача змяшчае спіс з 220 фірмаў, у ліку якіх прадпрыемствы тэлекамунікацыі, будаўнічай, аўтамабільнай і харчовай прамысловасці, якія знаходзіліся пад кантролем былога прэзідэнта і яго сямейнікаў.

Большая частка параскраданых сродкаў знаходзіцца, паводле здагадак, на рахунках банкаў розных краін. Усе спробы новага туніскага ўрада вярнуць грошы да гэтага часу заставаліся беспаспяховымі.

У красавіку 2013 года вайсковы трыбунал туніскага горада Сфакс завочна прысудзіў былога прэзідэнта Зін аль-Абідзіна бен Алі да пажыццёвага зняволення.

Апошнія навіны