BE RU EN

Шварцэнэгера ўнеслі ў спіс «ворагаў Крыма»

  • 29.03.2014, 13:31

У Ялце прарасейскія актывісты склалі «чорны спіс» вядомых дзеячаў, якія падтрымалі, на іх думку, «бандэраўскі Майдан».

Пра гэта паведамляе Ura-inform.

У спісе - больш за 40 чалавек, сярод якіх ёсць нават Арнольд Шварцэнэгер і Джордж Клуні.

Ёсць сярод тых, каго ў Крыме фактычна абвясцілі ворагамі, і Наташа Каралёва. Як аказалася, сама артыстка пра гэта нічога не ведае.

Так, выданню «Экспрэс газета» дырэктар спявачкі Марына Нарынская паведаміла, што для яе наяўнасць у спісе Наташы Каралёвай стала навіной і запэўніла, што артыстка па-за палітыкай.

Адзначым, у адным са сваіх інтэрв'ю Каралева распавяла, што вельмі хвалюецца за Украіну і насіла для ўдзельнікаў Майдана ежу і медыкаменты. Таксама артыстка адзначала, што ў цэнтры сталіцы панавала «вельмі спакойная і прыязная абстаноўка».

Апошнія навіны