BE RU EN

Генеральны сакратар NATO: Альянс павялічыць колькасць самалётаў у Прыбалтыцы

  • 29.03.2014, 13:21

У сувязі з крызісам ва Украіне NATO мае намер узмацніць сваю прысутнасць у краінах-сябрах альянсу ўва Усходняй Еўропе.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю нямецкаму часопісу FOCUS, вытрымкі з якога падае інфармагенцтва DPA.

Само інтэрв'ю будзе апублікаванае ў панядзелак, 31 сакавіка.

«Мы вывучаем пытанне перагляду нашых планаў, вайсковых манеўраў і адпаведнага ўзмацнення падраздзяленняў», - адзначыў Расмусэн. «Напрыклад, мы перамесцім яшчэ больш самалётаў ў прыбалтыйскія краіны», - дадаў ён.

Генеральны сакратар NATO падкрэсліў, што і далей націск будзе зроблены на намаганні ў пошуку дыпламатычнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне.

Апошнія навіны