BE RU EN

Лукашэнка сустракаецца з Турчынавым у Гомельскай вобласці

  • 29.03.2014, 12:53

Сустрэча дыктатара Лукашэнкі і выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай рады Аляксандра Турчынава праходзіць у Ляскавічах Гомельскай вобласці.

Аб гэтым паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Напярэдадні ў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы «Шустэр Live» Лукашэнка заявіў, што разлічвае бліжэйшым часам сустрэцца з выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Украіны Турчынавым.

Нагадаем, што раней беларускі дыктатар падтрымаў акупацыю Расеяй Крыма і дазволіў размясціць на тэрыторыі Беларусі расейскія вайсковыя часткі.

Фота: AFP

Апошнія навіны