BE RU EN

Сын Кадафі папрасіў прабачэння ў лібійскага народа (Відэа)

  • 29.03.2014, 10:34

Лівійская дзяржаўная тэлевізія паказала відэазапіс, на якім адзін з сыноў зрынутага дыктатара Муамара Кадафі просіць прабачэння ў народа Лібіі з турмы.

«Я прашу прабачэння у лівійцаў і я прашу прабачэння ў маіх дарагіх братоў з лівійскага ўрада за ўсё зло, якое я чыніў, за парушэнне бяспекі і стабільнасці Лібіі», - кажа Саадзі Кадафі.

Саадзі збег з Лібіі за месяц да таго, як яго бацька быў забіты паўстанцамі ў кастрычніку 2011 года. У пачатку сакавіка ён быў экстрадаваны ў Лібію з Нігера.

Яго абвінавачваюць у забойствах дэманстрантаў і ў іншых злачынствах, учыненых падчас грамадзянскай вайны ў Лібіі, калі ён займаў камандныя пасады ў лібійскім войску.

Апошнія навіны