BE RU EN

Каштоўнасці з дома Пшонкі перадалі ў Нацыянальны музей

  • 29.03.2014, 10:27

Спецыялістам перададзеныя кнігі XVI стагоддзя, залатыя манеты царскай Расеі, іконы XIX стагоддзя і многае іншае.

Гістарычныя каштоўнасці, знойдзеныя ў загарадным доме былога генеральнага пракурора Віктар Пшонкі, стануць музейнымі экспанатамі. Прадстаўнікі Правага сектара аддалі іх на захоўванне ў Нацыянальны мастацкі музей Украіны, паведамляе Liga.net.

Спецыялістам перададзеныя кнігі XVI стагоддзя, залатыя манеты царскай Расеі, іконы XIX стагоддзя і многае іншае. Каштоўную маёмасць былога генпракурора раскралі марадзёры. Са слоў кіраўніка інфармацыйнага аддзела Правага сектара Барыслава Беразы, прыкладзена шмат намаганняў, каб знайсці і вярнуць нарабаванае. Неўзабаве пракурорскія скарбы зноў убачаць усе ахвотныя.

«Мы заняліся пошукам, атрымалі аператыўную інфармацыю. Канфіскавалі, знайшлі. На сённяшні дзень мы перадаем гэтыя скарбы ў рукі міністра, які зоймецца тым, каб тое, што было выкрадзена схільным да крадзяжу генпракурорам, убачылі людзі», - сказаў Бераза.

Нагадаем, раней Генпракуратура распачала справу праз крадзяжы каштоўных рэчаў з дома Пшонкі ў сяле Гарэнічы.

Апошнія навіны