BE RU EN

Акупанты адмовіліся вызваліць камандзіра часткі ў Севастопалі

  • 28.03.2014, 18:34

Нягледзячы на абяцанне вызваліць усіх выкрадзеных украінскіх афіцэраў, расейскія акупанты сваё слова не стрымалі.

Пра гэта піша кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У палоне застаецца камандзір севастопальскай вайсковай часткі капітан 2 рангу Дзям'яненка Вячаслаў Міхайлавіч, - адзначае ён. - Гэты чалавек са сваімі падначаленымі да самага моманту свайго выкрадання змагаўся за інтарэсы нашай дзяржавы ў Крыме. Мы спадзяемся, што і Украіна як дзяржава, у сваю чаргу, выканае свой абавязак перад сваім афіцэрам і грамадзянінам, прыклаўшы ўсе намаганні для яго вызвалення».

Нагадаем, раней сёння расейскія акупанты вызвалілі двух украінскіх афіцэраў, захопленых у палон на паўвыспе.

Апошнія навіны