BE RU EN

СБУ выдварае з Украіны расейскага паліттэхнолага Шувалава

  • 28.03.2014, 18:14

Служба бяспекі Украіны пастанавіла аб выдварэнні з Украіны грамадзяніна РФ, паліттэхнолага Ігара Шувалава.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ, якое было апублікавана на афіцыйным сайце ведамства.

«У адпаведнасці з Законам Украіны «Аб прававым статусе іншаземцаў і асоб без грамадзянства», Службай бяспекі Украіны пастаноўлена аб скарачэнні тэрміну знаходжання і прымусовым выдварэнні з Украіны грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Шувалава», - гаворыцца ў тэксце заявы.

«Такое рашэнне абумоўлена дзеяннямі грамадзяніна РФ, якія наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы праз ўмяшанне ў інфармацыйную сферу нашай дзяржавы і сепаратысцкія праявы. У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Украіны, за ўчыненне правапарушэнняў Шувалаў абавязаны на працягу пяці дзён пакінуць тэрыторыю Украіны. У выпадку невыканання пастановы Шувалаў будзе выправаджаны за межы Украіны паводле выраку суда», - такой была пастанова Службы бяспекі Украіны.

Апошнія навіны