BE RU EN

МЗС Украіны: Патаканне Крамлю не ўлічвае меркаванне мільёнаў беларусаў

  • 28.03.2014, 17:33

Кіеў улічыць пазіцыю Беларусі пры галасаванні па рэзалюцыі ААН у будучых адносінах.

Украіна будзе ўлічваць пазіцыю Беларусі і Арменіі, якія прагаласавалі супраць прыняцця рэзалюцыі па яе тэрытарыяльнай цэласнасці на Генасамблеі ААН, у далейшым развіцці адносінаў з гэтымі краінамі.

"Прыкрасцю стала для Украіны пазіцыя Беларусі і Арменіі. Будзем улічваць гэтую пазіцыю, прымаючы рашэнні аб развіцці адносінаў з гэтымі краінамі", - паведаміў на брыфінгу дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс, піша "Інтэрфакс".

Разам з тым ён адзначыў, што Кіеў будзе памятаць і тое, што рашэнне палітычнага кіраўніцтва падтрымаць расчляненне Украіны не адлюстроўвае меркаванне мільёнаў беларусаў і армян.

Апошнія навіны