BE RU EN

Першы транш крэдыту МВФ Украіне складзе $3 мільярда

  • 28.03.2014, 16:32

Савет дырэктараў МВФ разгледзіць гэтае пытанне ў красавіку.

Першы транш ад Міжнароднага валютнага фонду Украіне будзе ў памеры трох мільярдаў даляраў, заявіў міністр фінансаў Украіны Аляксандр Шлапак у пятніцу, 28 сакавіка, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"У нас пакуль няма канчатковай дамоўленасці з МВФ. Было абяцанне ў драфце... яны гатовыя сёння казаць пра першы транш каля 3 мільярдаў даляраў", - заявіў ён.

Як паведамлялася, місія МВФ 27 сакавіка заявіла пра дасягненне на ўзроўні персаналу пагаднення з уладамі Украіны аб праграме эканамічных рэформаў, якая можа быць падтрыманая двухгадовай праграмай stand-by (SBA) Фонду аб'ёмам 14-18 мільярдаў даляраў. Чакаецца, што савет дырэктараў МВФ разгледзіць гэтае пытанне ў красавіку.

Апошнія навіны