BE RU EN

Новым генсакам НАТА прызначаны нарвежац Йенс Столтэнберг

  • 28.03.2014, 16:26

Наступным генеральным сакратаром НАТА будзе былы кіраўнік урада Нарвегіі Йенс Столтэнберг.

Пра гэта паведамляе ў пятніцу інтэрнэт-сайт нарвежскай газеты «Афтэнпостэн».

Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Паўночнаатлантычнага альянсу, якое адбылося раней у пятніцу, піша «Інтэрфакс».

Столтэнберг прыйдзе на змену цяперашняму генсаку НАТА Андэрсу Фогу Расмусену 1 кастрычніка 2014 года.

Апошнія навіны