BE RU EN

Новым старшынёй «Беллегпрама» прызначаны Яфімчык

  • 28.03.2014, 15:48

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй «Беллегпрама» Мікалая Яфімчыка.

Пра гэта БелТА паведамілі ў яго прэс-службе.

Яфімчык нарадзіўся ў 1960 годзе ў Салігорскім раёне Менскай вобласці. У 1982 годзе скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, у 2001 годзе - Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 годзе ў арганізацыі «Салігорскводбуд». У далейшым працаваў першым сакратаром Салігорскага РК ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Салігорскага райвыканкама, кіраўніком калгасу «Старобінскі». З 1997 года быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗАТ «Калінка», а ў 2003 годзе стаў генеральным дырэктарам ААТ «Купалінка».

Нагадаем, супраць папярэдняга старшыні канцэрна «Беллегпрам» Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за атрыманне хабару.

Апошнія навіны