BE RU EN

Адэскія чыноўнікі правялі флэш-моб супраць сепаратызму

  • 28.03.2014, 13:02

Незвычайную акцыю правялі ў Адэскай аблдзяржадміністрацыі ўчора ўвечары.

Супрацоўнікі АГА такім чынам запалілі святло ў кабінетах, што на адмінбудынку з'явіліся вялізныя літары UA - міжнародны код Украіны, перадае Цензор.НЕТ.

У прэс-службе адміністрацыі ад каментароў адмовіліся - маўляў, пакуль рана. Супрацоўнік службы адзначыў толькі, што ўчорашні перфоманс быў толькі рэпетыцыяй больш маштабнага дзейства.

Апошнія навіны