BE RU EN

Лукашэнка спадзяецца на ізаляцыю Расеі

  • 28.03.2014, 12:37

Падчас паездкі ў Дзяржынскі раён, кіраўнік выказаў надзею, што Расея ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі будзе больш купляць беларускіх тавараў.

«Калі вы цяпер не прапазяхаеце, вы будзеце мець вельмі добры кавалак замоваў з Расеі. Таму што сітуацыя вакол, вы бачыце, якая складаецца. Абціскаць будуць на ўсю катушку. Таму трэба своечасова прапанаваць свой прадукт. Трэба прапанаваць своечасова - Расея, Казахстан і іншае», - цытуе Лукашэнку СТВ.

Заява беларускага кіраўніка прагучала 27 сакавіка падчас наведвання ў Дзяржынску кампаніі «Соле».

Апошнія навіны