BE RU EN

З 1 красавіка даражэе праезд

  • 28.03.2014, 11:52

З наступнага месяца падаражэе праезд у рэгіёнах і сталіцы.

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», згодна з рашэннем аблвыканкама ад 24 сакавіка, даражэе праезд у гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце Віцебска. На гэты раз тарыф на гарадскія перавозкі ў аўтобусе, тралейбусе і трамваі вырас на 500 рублёў - з 2700, устаноўленых 1 снежня 2013 года, да 3200.

Такое ж рашэнне прыняў Гомельскі аблвыканкам. З 1 красавіка праезд у транспарце Гомеля будзе каштаваць 3 200 рублёў.

Акрамя таго, як паведамляюць менчукі, у сталіцы таксама з 1 красавіка падаражэе праезд да 3 700 рублёў. «Менсктранс» пакуль гэтую інфармацыю не каментуе.

Нагадаем, апошні раз праезд у грамадскім транспарце Менска падаражэў з 1 снежня 2013 года. Цяпер кошт адной паездкі складае 3000 рублёў.

Апошнія навіны