BE RU EN

«Малады Фронт» - Расеі: Калі ваша «бензазапраўка» перастане лезці ў нашы справы?

  • 28.03.2014, 11:31

Маладафронтаўцы рэзка адказалі амбасадару Расеі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву.

Адказ з'явіўся на сайце арганізацыі.

«Увесь свет хвалюе пытанне, колькі яшчэ часу ваша «бензазапраўка» (якую вы лічыце краінай) будзе лезці ў справы незалежных дзяржаў? Колькі яшчэ вашы бандыты ў пагонах будуць абараняць дыктатараў і князькоў ва ўсім свеце? Мы не лезем у справы вашай краіны, не спрабуем скрасці частку вашай тэрыторыі. Дык чаму вы лезеце ў душу да сваіх суседзяў? Чаму вы павінны вырашаць, хто наш нацыянальны герой?» - гаворыцца ў адказе.

Нагадаем, падчас прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што яго хвалюе шэсце на Дзень Волі, якое прайшло 25 сакавіка ў сталіцы. У прыватнасці, амбасадару не спадабаліся плакаты, з якімі выйшлі актывісты «Маладога Фронту».

Апошнія навіны