BE RU EN

Скандальны сырны завод у Омску закрылі

  • 28.03.2014, 10:51

Упраўленне Расспажыўнагляду па Омскай вобласці забараніла дзейнасць завода ТАА «Гандлёвы дом «Сыры».

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Раней работнікі гэтага завода знялі на відэа і фота вечарыну, падчас якой яны купаліся ў ёмістасці з малаком, якая знаходзіцца на вытворчасці.

Ведамства прыняло рашэнне аб забароне дзейнасці завода па выніках пазапланавай праверкі, якая выявіла масавыя грубыя парушэнні патрабаванняў санітарыі. Высветлілася, у прыватнасці, што ў будынку прадпрыемства праводзіўся рамонт, хоць пры гэтым тут на захоўванні мелася малочная сыравіна, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці прадукцыі. На прадпрыемстве таксама адсутнічаюць умовы для захавання правілаў асабістай гігіены і не прадстаўленыя вынікі медыцынскага агляду супрацоўнікаў.

У цяперашні час матэрыялы перададзеныя ў судовыя органы.

Апошнія навіны