BE RU EN

Крымскі «Лас-Вегас» можа ўдарыць па беларускіх казіно

  • 28.03.2014, 10:44

Улады Крыма падтрымліваюць ідэю ўрада Расеі аб стварэнні ў Крыме ігральнай зоны.

«Ігральная зона ў Крыме павінна быць. Зараз шукаем для яе месца», - заявіў кіраўнік марыянеткавага ўраду Крыма Сяргей Аксёнаў, якога цытуе агенцтва РІА Новости.

Ідэя стварэння ігральнай зоны ў Крыме ўпершыню прагучала 21 сакавіка на нарадзе ва ўрадзе Расеі пад старшынствам віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Козака. Тады было даручана да 15 красавіка падрыхтаваць план і бюджэт стварэння ігральнай зоны, піша «Наша Нiва».

Рэалізацыя праекта можа знізіць даходы ад беларускіх казіно. У Расеі ігральныя залы дазволеныя ў лічаных месцах. Крым з яго турыстычнай інфраструктурай можа стаць больш прывабнай альтэрнатывай тым казіно, што размешчаныя ў Беларусі.

Апошнія навіны