BE RU EN

Ігар Шувалаў: Расею чакаюць яшчэ і негалосныя санкцыі за Крым

  • 28.03.2014, 9:55

Улады Расеі асцерагаюцца нефармальных абмежаванняў з-за агрэсіі супраць Украіны.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў. Ён папярэдзіў Савет Федэрацыі аб магчымых нефармальных эканамічных санкцыях у дачыненні да Расеі з боку замежных партнёраў, перадае BBC.

"Людзі, якія звязаныя з эканомікай, павінны разумець, што горшы сцэнар - гэта не той, які звязаны з фармальнымі санкцыямі", а з тым, як будуць паводзіць сябе інвестары "ў выніку фактычных дзеянняў, якія юрыдычна не аформленыя", растлумачыў чыноўнік.

Паводле яго слоў, падзенне эканомікі неабавязкова адбываецца ў выніку канкрэтных юрыдычных актаў.

"Можна яшчэ дзейнічаць фактычна, даваць інструкцыі сваім інвестыцыйным фондам, размаўляць - зусім неафіцыйна - з рэйтынгавымі агенцтвамі, пасылаць сігналы розным чынам", - адзначыў Шувалаў.

Расея не збіраецца сыходзіць з традыцыйных рынкаў збыту з-за санкцый ЕЗ і ЗША, але актывізуе працу з новымі патэнцыйнымі партнёрамі. Шувалаў запэўніў сенатараў, што ўрад загадзя вывучыў увесь сусветны вопыт прымянення санкцый за апошнія 40 гадоў, у прыватнасці, супраць Ірана.

Апошнія навіны