BE RU EN

Затрыманы на ўкраінска-расейскай мяжы беларус чакае дэпартацыі

  • 28.03.2014, 9:21

Зміцер Разановіч, якога затрымала ФСБ Расеі, будзе перададзены ў Беларусь.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі сябры актывіста.

«Удакладнены адрас затрыманага ў Расеі беларускага анархіста Змітра Разановіча. Звярніце ўвагу: адрас, які мы публікавалі напярэдадні, апынуўся няслушным. Цяпер ён знаходзіцца ў дэпартацыйным лагеры і чакае дэпартацыі ў Беларусь.

Вы можаце пісаць лісты падтрымкі па адрасе: 307211 Расея, Курская вобласць, Акцябрскі раён, в. Аўдзеева 75, Аддзел спецыялізаванай установы часовага ўтрымання замежных грамадзян, Разановічу Змітру Рыгоравічу», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, беларуса затрымалі некалькі дзён таму расейскія спецслужбы, калі ён ехаў з Кіева ў Маскву. У яго знойдзены пашпарт яго брата, але цікавасць для ФСБ прадстаўлялі не чужыя дакументы, а ўдзел хлопца ў падзеях на Майдане. ФСБ спрабавала абвінаваціць беларуса ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Апошнія навіны