BE RU EN

У Межыгор'і знайшлі склад экзатычных дэлікатэсаў

  • 27.03.2014, 21:34

У Межыгор'і знайшлі склад дэлікатэсаў, які пакінуў пасля сябе Януковіч.

У хлядоўнях былі трусы, фуа-гра, замарожаныя хатнія качкі, шчупак, забаронены да лоўлі калкан (рыба з камбалападобных) і экзатычная садавіна. Акрамя таго, у доме знайшліся сотні бутэлек калекцыйнага віна, шампанскага, джыну і гарэлкі. І калі з алкаголем нічога не адбылося, то амаль уся ежа стала непрыдатнай. У гэтым вінавацяць Алега Самайдзюка, які месяц хаваў дарагі харчовы склад ад самаабаронцаў і дзяржаховы.

Нагадаем, што паэт-песеннік Самайдзюк стаў вядомым пасля таго, як у адзін дзень даў інтэрв'ю двум каналам, агучваючы дыяметральна розныя погляды. На відэа ТСН ён заклікаў знесці помнік Леніну ў Кіеве, а другому каналу заявіў, што правадыра хочуць зваліць невядомыя правакатары.

Цяпер Самайдзюка з міжгор'я выгналі. Прадукты, якія не паспелі сапсавацца, аддадуць ахоўнікам былога асабняка Януковіча, а пратэрмінаваныя пойдуць на сметнік. Склады з алкаголем пакуль пастанавілі закрыць.

Апошнія навіны