BE RU EN

Акупанты захапілі вінзавод «Лівадыя» ў Крыме

  • 27.03.2014, 21:06

Тэрыторыю завода занялі ўзброеныя людзі.

Учора ўначы ўзброеныя прадстаўнікі самаабвешчанага прэм'ер-міністра Крыма Сяргея Аксёнава захапілі вінзавод «Лівадыя», паведамляе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў.

«Узброеныя людзі нейтралізавалі ахову, прадставіліся самаабаронай Аксёнава, занялі тэрыторыю завода і не пускаюць унутр прадстаўнікоў адміністрацыі, пагражаючы адкрыць агонь на паразу. Міліцыя прыехаць адмовілася», - паведамляе выданне.

У Ялцінскай гарадской управе міліцыі паведамілі, што 26 сакавіка ў дзяжурную частку Ялцінскага ГУ МУС сапраўды паступіў выклік паводле факту захопу дзяржпрадпрыемства. На месца выязджала следча-аператыўная група Лівадыйскага аддзела і кіраўніцтва Ялцінскай ГУ. У міліцыі паведамляюць, што цяпер ужо канфлікт вычарпаны.

Нагадаем, 26 сакавіка нелегітымныя крымскія ўлады прынялі пастанову аб нацыяналізацыі партоў, кампаній аграпрамысловага комплексу, сярод якіх - вінаробныя заводы Магарач і Массандра, завод шампанскіх вінаў Новы Свет. Ва ўласнасць самаабвешчанай рэспублікі перайшлі ўсе крымскія запаведнікі, прыродныя паркі, лясгасы і паляўнічыя гаспадаркі.

Апошнія навіны