BE RU EN

Журналістам паказалі паляўнічую рэзідэнцыю Януковіча

  • 27.03.2014, 20:38

У рэзідэнцыі ўтрымліваюцца 3000 дзікоў.

Кіеўскі эколага-культурны цэнтр арганізаваў сёння паездку ў паляўнічую рэзідэнцыю збеглага экс-прэзідэнта Віктара Януковіча Дняпроўскае- Цецераўскае (Сухалучча), паведамляе Liga.net.

Сухалучча мае 20 тысяч гектар угоддзяў, у тым ліку 5000 га багністых зямель. У лесе размешчаны шэсць вальераў, у якіх утрымліваюцца 3000 дзікоў.

Таксама гаспадарка налічвае 2000 казуль, ёсць ласі, рысі, алені, у тым ліку рэдкі від - белыя алені. Тут таксама знаходзяцца паляўнічыя палацы Януковіча і паляўнічыя вышкі, з якіх беглы экс-прэзідэнт з сябрамі забіваў дзікіх жывёл. Эколагі патрабуюць рэарганізацыі Сухолучча ў запаведнік.

Фота: Liga.net

Апошнія навіны