BE RU EN

Унутраныя войскі Крыма засталіся верныя Украіне

  • 27.03.2014, 20:20

Падраздзяленні ўнутраных войскаў МУС Украіны ў Крыме рыхтуюцца да вывядзення на мацярык.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук.

"У першы тыдзень уварвання расейскія СМІ ўзмоцнена распаўсюджвалі дэзінфармацыю аб тым, што байцы УВ у першыя ж дні перайшлі на бок Расеі. Гэта не адпавядала рэчаіснасці, нягледзячы на спробы не толькі наўпроставага ціску, але і подкупу з боку акупантаў", - паведаміў ён.

Цімчук таксама распавёў, што камандзіру севастопальскага палка ўнутраных войскаў МУС Украіны было прапанавана $200 тысяч за прысягу на вернасць "іншым кіраўнікам".

І толькі цягам апошняга тыдня, як адзначыў Цімчук, сярод байцоў УВ сталі з'яўляцца ахвотныя прыняць прысягу Расеі.

Цяпер камандаванне Нацыянальнай гвардыі развязвае пытанне вываду войскаў на мацярык.

У Херсоне, на базе адной з частак УВ (цяпер НГУ) ужо разгорнуты пункт прыёму вайскоўцаў УВ і іх сем'яў.

Кіраўніцтва МУС гарантуе, што ўсім, хто застаўся верным прысязе будуць прапанаваныя пасады ў падраздзяленнях Нацыянальнай гвардыі (пасады, не ніжэйшыя за цяперашнія), з улікам пажаданняў што да месца службы.

Апошнія навіны