BE RU EN

Экс-салістка «ВІА Гры» адпраўляе мужа бараніць Украіну

  • 27.03.2014, 18:49

Знакамітая спявачка Святлана Лабада заявіла, што пры патрэбе яна адпусціць свайго мужа ваяваць.

Украінская поп-зорка гатовая адпусціць свайго партнёра Андрэя Цара ваяваць, калі ў гэтым будзе пільная патрэба. Больш за тое, Святлана Лабада мяркуе, што кожны мужчына ў краіне павінен быць гатовы бараніць сваю сям'ю і сваю радзіму, паведамляе ТСН.

- Андрэю пакуль не прыходзіла позва. Але калі атрымае, то ён, без сумневу, будзе выконваць свой грамадзянскі абавязак перад краінай і будзе ў гэтым удзельнічаць. Такая пазіцыя павінна быць у кожнага мужчыны ў нашай краіне. Аднак я спадзяюся, што да такіх момантаў у нашай краіне справа не дойдзе. Спадзяюся, што мы ўсе урэгулюем мірным шляхам, - сказала Святлана Лабада.

Апошнія навіны