BE RU EN

ЗША замарозілі экспарт абароннай прадукцыі ў Расею

  • 27.03.2014, 18:44

Дзярждэпартамэнт ЗША спыніў экспарт тавараў і паслуг абароннага значэння ў Расею.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША паведаміў агенцтву Bloomberg, што міністэрства часова спыніла выдачу ліцэнзіі на экспарт тавараў і паслуг абароннага значэння ў Расею.

Пастанова прынятая ў сувязі агрэсіяй Масквы супраць Украіны.

Раней Еўразвяз, ЗША і Японія ўжо прынялі шэраг санкцый супраць Расеі ў сувязі з яе пазіцыяй наконт Крыму. Японскія санкцыі сталіся аднымі з самых мяккіх: Токіё замарозіў перамовы аб змякчэнні візавага рэжыму і спыніў перамовы аб пагадненнях пра інвестыцыі і выкарыстанне касмічнай прасторы. Еўразвяз увёў персанальныя санкцыі, замарозіўшы актывы і увёўшы забарону на выдачу віз у дачыненні да блізкага кола прэзідэнта Пуціна.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ, які дае права ўвесці санкцыі ў дачыненні да асноўных сэктараў эканомікі Расеі. Таксама ён абвясціў аб павелічэнні спісу асоб, у дачыненні да якіх ЗША ўводзяць абмежавальныя захады - гэты спіс закранае два дзясяткі чалавек.

Апошнія навіны