BE RU EN

У ЗША тры сланы-ўцекачы разбілі аўтамабілі работнікаў цырка

  • 27.03.2014, 18:13

У амерыканскім горадзе Сэнт-Луіс (штат Місуры) тры сланы збеглі з цырка і патрушчылі некалькі аўтамабіляў.

Як паведамляюць замежныя СМІ, сланы выйшлі на аўтамабільную паркоўку праз задні ўваход будынка, дзе праходзіла цыркавое прадстаўленне Moolah Shrine Circus.

Пакуль дрэсіроўшчыкі і супрацоўнікі цырка лавілі жывёлін, сланы зрабілі некалькі моцных увагнутасцяў на аўтамабілях, якія належаць супрацоўнікам цырка, пішуць podrobnosti.ua.

Загнаць у вальеры жывёл атрымалася толькі праз 45 хвілін.

Паводле папярэдніх звестак, сланы ўцяклі, бо спалохаліся шуму натоўпу.

Нягледзячы на інцыдэнт, "вялікая тройца" працягне браць удзел у паказах цырка.

Апошнія навіны