BE RU EN

Пад Гродна гарэў зборачны цэх замежнага прадпрыемства

  • 27.03.2014, 16:03

На пажары ў цэху замежнага прадпрыемства ў Гродзенскім раёне пацярпелі 2 чалавекі.

"Супрацоўнікі Следчага камітэта і МНС працуюць на месцы пажару, які адбыўся ў зборачным цэху замежнага прадпрыемства ў в. Новая Гожа Гродзенскага раёна", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у чацвер у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

"Пажар лакалізаваны супрацоўнікамі МНС. Следчыя прыступілі да агляду. У цяжкім стане шпіталізаваныя два чалавекі", - адзначылі там.

Апошнія навіны