BE RU EN

Бюджэт БАТЭ паменшыцца на 1,2 мільёна даляраў

  • 27.03.2014, 15:20

Бюджэт дзесяцікратнага чэмпіёна Беларусі па футболе барысаўскага БАТЭ на маючы адбыцца сезон складзе каля 6 мільёнаў даляраў.

У параўнанні з мінулым сезонам бюджэт барысаўчан паменшыўся. У сезоне-2013 ён складаў 7,2 мільёна, паведамляе газета «Прессбол».

Між тым, бюджэт самага прынцыповага канкурэнта барысаўчан менскага «Дынама» складзе каля 7 мільёнаў даляраў.

«У нас два варыянты бюджэту. Адзін - з улікам будаўніцтва новага стадыёна. Другі - без яго. У мінулым годзе на будоўлю не было выдаткавана ніякіх грошай. Дакладную лічбу нашага бюджэту ў гэтым сезоне назваць зараз не магу. Па-мойму, сума складае каля 70 мільярдаў рублёў. Тут не ўлічваюцца фінансы на будаўніцтва стадыёна», - сказаў ўладальнік менскага «Дынама» Юрый Чыж by.tribuna.com.

Апошнія навіны