BE RU EN

Мядзведзеў і Лаўроў "прапішуцца" на крымскіх дзярждачах

  • 27.03.2014, 15:15

Расейскія чыноўнікі прыглядаюцца да дзярждач у Крыме.

Украінскай палітэліце, у тым ліку прэзідэнту і прэм'еру, у гэтым сезоне, верагодна, не атрымаецца адпачыць на крымскіх дзярждачах.

Больш за тое, як ужо кажуць у самаабвешчаным урадзе Крыма, увесь комплекс ахоўных аб'ектаў у Мухалатцы (дзярждачы № № 6, 8, 9, 10) набудзе федэральны статус. І працягваючы лінію пераемнасці савецкіх лідараў, "васьмёрка" адыдзе да МЗС РФ, дзе пры Брэжневе гаспадарыў легендарны перамоўшчык Андрэй Грамыка, а цяпер там можа ўладкавацца кіраўнік дыпкорпуса РФ Сяргей Лаўроў, піша segodnya.ua.

А на "дзевятцы", дзе яшчэ нядаўна Януковіч лавіў стаўрыдку, можа прапісацца прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, які раней ужо бываў там як госць.

Нагадаем, "улады" Крыма забаранілі ўезд для 200 украінскіх палітыкаў і верхавіны "Правага сектара". Акрамя таго, яны "нацыяналізавалі" лясы і замахнуліся на санаторыі, а таксама перадалі маёмасць усіх партоў новастворанаму ГП "Крымскія марскія парты".

Апошнія навіны