BE RU EN

Сафія Ратару адмовілася прымаць расейскае грамадзянства

  • 27.03.2014, 14:33

Заслужаная артыстка Украіны Сафія Ратару не будзе прадаваць свой дом у Ялце.

Як распавёў сын спявачкі Руслан, яна, будучы малдаванкай, якая нарадзілася ва Украіне, не збіраецца мяняць грамадзянства, нягледзячы на тое, што пражывае ў Крыме. Уся сям'я Сафіі Ратару жадае застацца ўкраінцамі, перадаюць «Вести».

«Сафія Міхайлаўна, хоць і пастаянна ў раз'ездах, больш любіць бываць дома, у Ялце. Я - украінец, і грамадзянства мяняць не буду. Я не адчуваю сябе рускім. Сафія Міхайлаўна таксама, будучы малдаванкай, якая нарадзілася ва Украіне, не плануе мяняць грамадзянства. Калі сітуацыя ўскладніцца, мы аформім від на жыхарства», - заўважыў Руслан. Ён таксама падкрэсліў, што цяпер у Крыме поўная блытаніна з дакументамі.

«Ёсць толькі выразны механізм выдачы расейскіх пашпартоў, але няма механізму адмовы ад іх. Па сутнасці, ёсць толькі адзін варыянт - выпісвацца з Крыма», - сказаў сын Ратару.

Апошнія навіны