BE RU EN

Амбасадар Расеі турбуецца з-за Дня Волі

  • 27.03.2014, 12:05

Амбасадару Расеі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву не спадабаліся плакаты некаторых удзельнікаў шэсця.

"Мяне хвалюе шэсце Дня волі, якое было 25 сакавіка ў Менску", - заявіў Аляксандр Сурыкаў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша "Інтэрфакс".

"Нам ясна і зразумела, якімі сродкамі і спосабамі арганізуюцца гэтыя шэсці", - сказаў ён , адзначыўшы, што "нас насцярожвае шэсце маладафронтаўцаў з партрэтамі нацыяналістаў".

Паводле яго слоў, "маладыя людзі забываюць, ад каго пакутавалі іх бацькі, маці, бабулі".

Нагадаем, Дзень Волі ў гэтым годзе прайшоў пад лозунгамі салідарнасці з украінскім народам.

Апошнія навіны