BE RU EN

Пад Радай 500 чалавек патрабуюць люстрацыі

  • 27.03.2014, 11:35

Пад будынкам Вярхоўнай Рады каля 500 чалавек з раніцы патрабуюць правядзення люстрацыі.

Як паведамляецца, сярод патрабаванняў пратэстоўцаў таксама адмена ўтылізацыйнага збору і пашырэнне доступу да публічнай інфармацыі. Удзельнікі мітынгу скандуюць: "Люстрацыя!", "Закон 3842!" (пра змены ў Падатковы кодэкс адносна адмены ўтылізацыйнага збору і акцыза на пераабсталяванне транспартнага сродку), перадае ТСН.

Акрамя таго, пратэстанты выступаюць за прыняцце закона 0947 (унясенне змяненняў у закон аб інфармацыі, і ў закон аб доступе да публічнай інфармацыі). Мітынгоўцы трымаюць плакаты з такімі патрабаваннямі.

Да пратэстоўцаў выйшлі некалькі народных дэпутатаў - пазафракцыйны Юрый Дзеравянка, прадстаўнікі "УДАРу" Аксана Продан і Сяргей Каплін.

Фота: liga.net

Апошнія навіны