BE RU EN

У Гомелі адключылі ўкраінскія тэлеканалы

  • 27.03.2014, 11:25

Мясцовы правайдэр «Гарант» адключыў у Гомелі ўкраінскія тэлеканалы.

У сераду, 26 сакавіка, ГАТТЦ «Гарант» спыніў вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў «Интер+», «Киев СТВ» і ICTV па лічбаваму вяшчанню «Комфорт ТВ» на тэрыторыі Гомеля, піша odsgomel.org.

Адключэнне гэтых каналаў звязана з тым, што яны праходзяць працэдуру ўзгаднення трансляцыі на тэрыторыю Беларусі. Правайдэр заявіў, што вяшчанне спынена часова. Яно адновіцца, калі ўзгадненні будуць атрыманы.

Апошнія навіны