BE RU EN

Януковіч пакінуў Барвіху і накіраваўся ў Растоў

  • 27.03.2014, 11:09

Былы прэзідэнт Украіны зноў паехаў у Растоў.

Крыніцы "Вестей" абверглі інфармацыю аб тым, што экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у бліжэйшыя дні аб'явіцца ў Харкаве і зробіць заяву аб пачатку ваеннай аперацыі ва Украіне.

Акрамя таго, па інфармацыі былога прэфекта Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы Алега Мітволя, Януковіч пакінуў сваю рэзідэнцыю ў Падмаскоўі і адправіўся на поўдзень Расеі.

"Па маіх дадзеных, Януковіч сапраўды некалькі дзён таму пакінуў сваю рэзідэнцыю ў Падмаскоўі, але адправіўся не ва Украіну, а на поўдзень Расеі - ў Растоў", - сказаў Мітволь, які раней неаднаразова інфармаваў грамадскасць аб падмаскоўным жыцці Януковіча.

Фота: Reuters

Апошнія навіны