BE RU EN

Лукашэнка выпісаў Рубінаву ордэн Айчыны III ступені

  • 27.03.2014, 10:49

Адпаведны ўказ кіраўнік падпісаў 26 сакавіка.

«За плённую і добрасумленную працу, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызма і міжпарламенцкага супрацоўніцтва старшыня «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі Анатоль Рубінаў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Нагадаем, Анатоль Рубінаў вядомы, перш за ўсё, сваім творам «Ох, народ ты наш, народ, ох, народище!».

Апошнія навіны