BE RU EN

Швейцарыя замарозіла актывы Януковіча і ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй

  • 27.03.2014, 10:24

Швейцарыя замарожвае ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй у сувязі з анэксіяй Крыма.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Федэральнага савета краіны, перадае ЛIГАБiзнесIнформ.

"Пры захаванні палітычнага нейтралітэту і дыялогу з усімі бакамі, швейцарскія ўлады вырашылі замарозіць любыя магчымыя актывы былога прэзідэнта Украіны і яго атачэння ў Швейцарыі, спыніць экспарт ваенных матэрыялаў у Расею, перагледзець пытанне аб правядзенні перамоў па пагадненні аб свабодным гандлі з Расеяй разам з дзяржавамі-членамі ЕАСГ, і часова спыніць праграму падрыхтоўкі кадраў для расейскіх вайскоўцаў", - гаворыцца ў паведамленні швейцарскага ўрада.

Нагадаем, Швейцарыя заявіла, што на яе тэрыторыю будуць распаўсюджвацца ўсе візавыя абмежаванні, ужытыя ЕЗ і ЗША да расейскіх чыноўнікаў.

Апошнія навіны