BE RU EN

Макарэвіча хочуць пазбавіць усіх узнагарод за падтрымку Украіны

  • 27.03.2014, 10:22

Подпісы пад адпаведным зваротам паставілі 9 тысяч чалавек.

У інтэрнэце збіраюць подпісы пад петыцыяй на імя Уладзіміра Пуціна за пазбаўленне музыкі Андрэя Макарэвіча звання народнага артыста Расеі і ордэна "За заслугі перад Айчынай" за яго актыўную падтрымку Украіны, піша УНІАН.

"Расея адчувае ціск з боку ЗША і Еўразвяза, з-за прынятага рашэння падтрымаць народ Украіны, у прыватнасці Крыма і Севастопаля. Мы ўсе ведаем, што падзеі на Украіне былі падрыхтаваныя і ажыццёўленыя ЗША, пры садзейнічанні Еўразвяза. Нельга кідаць на разарванне фашысцкіх вылюдкаў рускамоўнае насельніцтва Украіны. Гэта рускія людзі! Гэта проста - людзі! І ніхто не мае права заахвочваць забойствы нявінных людзей", - сказана ў петыцыі.

Аўтары дакумента сцвярджаюць, што Макарэвіч нібыта выкрыкваў бандэраўскія лозунгі.

На дадзены момант петыцыя сабрала звыш 9 000 подпісаў.

Апошнія навіны