BE RU EN

Гродзенцы стварылі ўнікальны абраз з бурштыну

  • 27.03.2014, 9:32

Праца майстроў Веранікі і Сяргея Біжака не мае аналагаў у свеце.

Яны стварылі копію абраза Найсвяцейшай Багародзіцы Віфлеемскай з бурштыну. Як распавёў дырэктар музея Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе праходзіць выстава работ майстроў, Уладзімір Сытых, наведвальнікі ўбачаць каля двухсот унікальных абразоў і карцін з бурштыну. На экспазіцыі прадстаўленыя каталіцкі і праваслаўны іканастасы, пейзажы, нацюрморты, партрэты, серыя дзіцячых карцін, піша «Вечерний Гродно».

Мастакі ўвасобілі ў бурштыне малюнак гродзенскага Свята-Пакроўскага сабора, Мірскага замка, знакамітую карціну Леанарда да Вінчы «Тайная вячэра». У Гродна экспазіцыя будзе працаваць да 20 красавіка, пасля чаго яе прадставяць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта самая маштабная ў Беларусі выстава работ з бурштыну.

Апошнія навіны