BE RU EN

Верталёты Мі-24 і М-8 скінуць бомбы на рэкі Расеі

  • 26.03.2014, 19:07

Бамбіць рэкі будуць экіпажы, дыслакаваныя ў Ленінградскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Заходняй вайсковай акругі (ЗВА) Расейскай федэрацыі. Вайскоўцы разаслалі журналістам прэс-рэліз з ваяўнічым назвай: «Верталётчыкі Заходняй вайсковай акругі гатовыя бязлітасна бамбіць рэкі Расеі». Аднак аперацыя звязаная не з баявымі дзеяннямі, а з папярэджаннем паводкі.

Больш за 30 экіпажаў армейскай авіяцыі Заходняй вайсковай акругі на днях завяршылі падрыхтоўку да барацьбы з лядовымі заторамі на рэках падчас сезона вясновай паводкі. Бомбакіданне ажыццяўлялася на малых і гранічна малых вышынях - ад 100 да 250 метраў. Дакладнасць пападання не перавышала пяціметровага адхілення ад мэтаў, сказана ў паведамленні.

«На сённяшні дзень лётны склад вайсковай авіяцыі ЗВА здольны з аднаго заходу, выкарыстоўваючы некалькі авіяцыйных бомбаў, знішчыць лядовы затор любой складанасці», - інфармуе штаб акругі.

Аператыўныя «супрацьпаводкавыя» групы баявых верталётаў армейскай авіяцыі ЗВА сфарміраваны ў 30 суб'ектах РФ на тэрыторыі Паўночна-Заходняй, Цэнтральнай і Прыволжскай федэральных акругаў. Групы знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі МНС Расеі выканаць задачы ў ліквідацыі лядовых затораў, дастаўцы грузаў першай неабходнасці, эвакуацыі насельніцтва з раёнаў падтаплення, сказана ў паведамленні.

Апошнія навіны