BE RU EN

Рост запасаў нафты ў ЗША перасягнуў прагнозы

  • 26.03.2014, 18:43

Камерцыйныя запасы нафты ў ЗША за тыдзень, што скончыўся 21 сакавіка, павялічыліся на 6,6 мільёна барэляў.

Рост склаў 1,8% - да 382,5 мільёна барэляў. Ён не ўлічвае стратэгічныя запасы нафты, гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе міністэрства энэргетыкі краіны. Аналітыкі прагназавалі рост запасаў нафты на 2,7 мільёна барэляў, паведамляе АФН.

Пры гэтым агульныя запасы бензіну зменшыліся на 5,1 мільёна барэляў, або на 2,3%, і склалі 217,2 мільёна барэляў. Запасы дыстылятаў выраслі на 1,6 мільёна барэляў, або на 1,4% - да 112,4 мільёна барэляў.

Апошнія навіны