BE RU EN

Ультрас «Шахтара»: Задумайцеся, расейцы, кім вы былі і кім сталі

  • 26.03.2014, 18:22

Заўзятары данецкага «Шахтара» звярнуліся да расейскіх фанатаў у сувязі з агрэсіяй Расеі ў Крыме.

На старонцы «Вконтакте» гарнякі змясцілі наступны зварот:

«Калі расейцы біліся на Манежнай плошчы (снежань 2010), мы, украінцы, падтрымлівалі вашу барацьбу супраць рэжыму. Калі мы паўсталі супраць нашага рэжыму і перамаглі яго, вы, расейцы, падтрымліваеце свайго цара ў вайне супраць нас і радуецеся анэксіі нашага Крыму.

Задумайцеся, расейцы, кім вы былі і кім вы сталі. На фота - акцыя «ультрас» Шахтара ў падтрымку расейскага супраціву на Манежцы».

Апошнія навіны