BE RU EN

Акупанты збілі ўкраінскіх курсантаў у Севастопалі

  • 26.03.2014, 16:47

Курсантаў падвяргаюць здзекам, ёсць асобныя выпадкі збіцця.

Пра гэта заявіў намеснік міністра Мінабароны Украіны Леанід Палякоў.

Міністэрства абароны заяўляе, што валодае фактамі нанясення пабояў расейскімі вайскоўцамі ўкраінскім курсантам Акадэміі Ваенна-марскіх сіл у Севастопалі, паведаміў у сераду, 26 сакавіка, на брыфінгу намеснік міністра Леанід Палякоў.

"Да іх ставяцца так жа, як і да нашых частак і падраздзяленняў, - падвяргаюць здзекам, ёсць асобныя выпадкі збіцця", - цытуе яго словы інфармагенцтва Українські новини.

Акрамя таго, па словах Палякова, не выключаныя выпадкі рабаванняў, у тым ліку і мабільных тэлефонаў курсантаў. На дадзены момант усе курсанты знаходзяцца на тэрыторыі Акадэміі ВМС і чакаюць перадыслакацыі на мацерыковую частку Украіны, дзе яны, хутчэй за ўсё, працягнуць навучанне ў Адэсе.

Пры гэтым Мінабароны настойвае на тым, каб у іх перадыслакацыі Украіне дапамагаў камісар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах дзяцей і прадстаўнікі Чырвонага Крыжа.

Раней намеснік міністра абароны Украіны Леанід Палякоў заяўляў, што шэсць украінскіх камандзіраў знаходзяцца ў палоне ў расейскіх. Па словах намесніка міністра, усе палонныя - афіцэры, сярод іх адзін генерал. Мінабароны дакладна не вядома іх месцазнаходжанне, ёсць толькі версіі.

Апошнія навіны