BE RU EN

Барбара Брыльска назвала Януковіча хамам

  • 26.03.2014, 16:26

Актрыса распавяла пра свае ўражанні ад сустрэчы з былым прэзідэнтам Украіны.

Гэтая сустрэча адбылася некалькі гадоў таму, калі Януковіч яшчэ не быў прэзідэнтам. Але ён добра памятаў, што Брыльска - полька і што Польшча была супраць яго выбару падчас Аранжавай рэвалюцыі, перадае polradio.pl.

«Такім чынам, сядзім... Старэйшы спадар устаў, прадставіўся, як гэта прынята, я таксама ўстала, прадставілася. Падышла да старэйшай дамы і чакаю, калі Януковіч, які сядзеў побач, з правага боку ад мяне, устане і прадставіцца. Уявіце сабе, я выразна паглядзела на яго некалькі разоў, заахвочваючы да адпаведных дзеянняў, ужо ледзь не ўсміхалася яму. Ён жа толькі па-дурному ўсміхаўся, але не ўстаў і не прадставіўся. Гэта такі хам... Між тым, чула ад украінцаў, што ён крымінальны злачынец, бандыт і злодзей», - прызналася Брыльска.

Таксама легенда савецкага кіно адзначыла, што вельмі засмучаная лёсам крымскіх татараў, украінцаў і іншых народаў, якія пражываюць у Крыме.

Апошнія навіны